Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/Ня пытайце, не прасеце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Зьмест Ня пытайце, не прасеце…
верш
Аўтар: Якуб Колас
МОЛАДАСЬЦЬ


* * *

Ня пытайце, не прасеце
Сьветлых песень у мяне,
Бо, як песьню засьпяваю,
Жаль вам душу скалыхне.

Я-б сьмяяўся, жартаваў-бы,
Каб вас чуць разьвесяліць,
Ды на жыцьце як паглядзіш,
Сэрца болем зашчыміць.

Не шчасьліва наша доля:
Нам нічога не дала.
Ня шукайце кветак ў полі,
Бо вясна к нам ня прышла.

1904 г.