Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/НЯЗБЫТНЫЯ НАДЗЕІ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Ноч НЯЗБЫТНЫЯ НАДЗЕІ
Аўтар: Якуб Колас
Ша! Хмарка, хмарка дарагая


НЯЗБЫТНЫЯ НАДЗЕІ

Ціха калосьсе, схіліўшы галовы,
Шэпчуць у межах палёў.
Толькі-ж ня слухае неба іх мовы —
Скаргі ржаных каласоў.

Сіняе неба ўсё сонцам заліта.
Полудзень. Вар. Цішына,
Дожджыку просіць зялёнае жыта,
Прагне вады ярына.