Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/НА ПРАСТОР!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Суш НА ПРАСТОР!
Аўтар: Якуб Колас
1914
Муха


НА ПРАСТОР!

Гэй, на волю, на разлогі
Смужных даляў і палёў,
Дзе ва ўсе канцы сьвятоў
Леглі вольныя дарогі!

Дзе бяз хітрыкаў, праўдзіва
Колас гутарку вядзе
І дзе дуб стары гудзе
Ня лісьліва і фальшыва,

А сваёй старой гудою,
Як і век ён гаварыў,
І дзе ўсю красу раскрыў
Луг шырокі над ракою.

Гэй, туды, дзе неба з долам
Абняліся, як браты, -
Хоць на міг забудзеш ты
Гэтай фальшы нудны шолам!

1914 г.