Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/НА ЛУЗЕ
Jump to navigation
Jump to search
← Ноч прад навальніцай | НА ЛУЗЕ Аўтар: Якуб Колас 1910 |
Вярба → |
НА ЛУЗЕ
Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясьцяць.
Луг зялёны жыцьцём дыша -
Конікі трашчаць.
Ў лозах шчэбет ня сьціхае,
Шум стаіць і сьвіст,
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.
Сьпевам-гоманам і звонам
Поўніцца ўвесь луг,
І дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.
1910 г.