Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/Многа слаўненькіх куточкаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Хмаркі Многа слаўненькіх куточкаў
Аўтар: Якуб Колас
1909
Родныя песьні


Многа слаўненькіх куточкаў
Ёсьць у нашым краю,
Дзе пад гоман ручаёчкаў,
Пад шум дрэў у гаю

Рой журботных дум пакінеш;
Дзе няма трывогі,
Дзе душою адпачынеш,
Змучаны з дарогі;

Дзе прыемны ветрык млее,
Збажыну калыша,
Дзе пакоем-згодай вее,
Дзе ўсё шчасьцем дыша.

1909 г.