Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/МУХА

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
На прастор! МУХА
Аўтар: Якуб Колас
1916
Гусі


МУХА

Ноч. У хаце ўсе пасулі.
Ціха зорачкі мігнулі,
Ў вокны месячык глядзіць.

А пад стольлю ў павуціне
Б’ецца муха-сіраціна
І так жаласна зьвініць.

Гэты жаль на душу сходзіць
І аб леце думкі родзіць -
Шкода лета і цяпла!..

Ночка цьмяна і маркотна,
Ёй уторыць штось гаротна
Звон мушынага крыла.

1916 г.