Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/МОГІЛКІ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Дарога МОГІЛКІ
Аўтар: Якуб Колас
1908
Жытні колас


МОГІЛКІ

Круглае поле. Узгоркі, каменьне.
Лес па краёх, як сьцяна.
Ціха навокал. Нудна на сэрцы.
Птушка ня крыкне нідзе ні адна.

Могілкі ў полі адны-адзінюткі.
Праслы гнілыя на дол паляглі.
Крыж пахіліўся гаротна-журботна.
Многа іх, многа ляжыць на зямлі!

Дзе-ні-дзе дрэўцы, бярозка, хваінка.
Дожджык магілкі размыў спаласкаў.
Вось дзе ад гора мужык адпачыне,
Вось дзе ён думкі-згрызоты схаваў.

1908 г.