Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ЛЕС

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Песьні вясны ЛЕС
Аўтар: Якуб Колас
1909
Адлёт жураўлёў


ЛЕС

Глуха шэпча лес зялёны,
І шуміць ён і шуміць,
Гоман доўгі, несканчоны
Цэлы дзень над ім стаіць.

Пераблутаны галіны
У адзін салаш жывы…
Лес! аб чым шумяць вяршыны?
Лес! што шэпчаш, векавы?

Толькі-ж лес гудзе-ракоча
Цёмнай шапкаю вяршын,
Толькі-ж лес сказаць ня хоча
То, што знае ён адзін.

1909 г.