Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ЗІМА

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Мяцеліца ЗІМА
Аўтар: Якуб Колас
1910
Вясна


ЗІМА

Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі.

Замялі дарогі
Ветрыкі сьнягамі.
Лес, як дзед убогі
З доўгімі вусамі,

Апусьціў галіны
І стаіць журботна.
Зрэдка верхавіны
Зашумяць маркотна,

Мяккая пярына
Вочы адбірае.
Белая раўніна -
Ні канца, ні краю.

Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Рэчка анямела,
Змоўклі ручаёчкі.

Амяртвелі лозы,
Чуць гальлём хістаюць;
А ў палёх марозы
Ды вятры гуляюць.

1910 г.