Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ДЗЕ ДЗЕНЕШСЯ?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Надрывайся і шумі ДЗЕ ДЗЕНЕШСЯ?
Аўтар: Якуб Колас
1910
Песьняру


ДЗЕ ДЗЕНЕШСЯ?

Не такі чорт страшны,
Як яго малююць.
Хай усе хоць людзі
На цябе сярдуюць:

Ад сабак паганых
Ёсьць кій бараніцца,
«Ад шнуроў чырвоных»
Можна адкупіцца.

Ад мундзіраў сініх
Можна даць і драла,
І твая свабода
Ня зусім прапала.

І з людзьмі ліхімі
Можна меркавацца,
І ад крэдытораў
Спосаб ёсьць схавацца.

Покі служаць ногі,
Можна бегчы ўсюды,
Ад сябе-ж самога
Не ўцячэш нікуды.

1910 г.