Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ДА ВЯСНЫ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Пагуляў на волі ДА ВЯСНЫ
Аўтар: Якуб Колас
1911
Заход сонца


ДА ВЯСНЫ

Мароз, зіма,
Сьнягі вакол,
І сьпіць трава,
Пад сьнегам дол.

Мяцеліца,
Вятры гудуць,
Дубы ў лугох
Шумяць, равуць...

Ці скора-ж ты,
Жаданы час,
Вясны — красы,
Ідзеш да нас?

Ідзі, згані
Сьнягі з палёў
І выведзі
Ваду з акоў!

Акрый лугі,
Адзень лясы,
На жыта кінь
Крышталь расы!

57 

Сагрэй ты нас,
Цяплом абвей…
Ідзі, вясна,
Ідзі скарэй!

1911 г.