Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ДАРОГА 3
Jump to navigation
Jump to search
← Высокі Бераг | ДАРОГА Аўтар: Якуб Колас 1916 |
Гай → |
ДАРОГА
Ад кургана да кургана,
Ад гаю да гаю
У пяць нітак легла цьмяна
Дарога крывая.
То лясок, то луг, то поле,
То лужок зялёны...
Эх, прастор! эх, воля, воля
І балот разгоны!
І куды бяжыш, дарога,
Тканка ног і кола?
Ды маўчыць пуцінка строга,
не гавораць долы.
Ну, што-ж? далей, гайда далей
За узгоркі тыя!
Ня стрымацца нам: мы — хвалі
Ціхія рачныя.
1916 г.