Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ДАРОГА

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Наш родны край ДАРОГА
Аўтар: Якуб Колас
1907
Могілкі


ДАРОГА

Між палёў шырокіх,
Як зьмяя якая,
Цягнецца дарога,
Вузкая, крывая.

Наабапал грушы
Разрасьліся ў полі.
Нізенькі яловец
Чэзьне, бы ў няволі.

Тут мужык працуе,
Чорны ўвесь, як сажа.
Крыж на перасеках
Аб пакуце кажа.

Коціцца цялежка,
Б’ецца аб каменьне,
Гаратай на поле
Глядзіць ў задуменьні...

Ой, дарога-сьцежка,
Вузкая, крывая!
І ты, жыцьцё наша,
Ты, доля, такая!

1907 г.