Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ГОРКАЯ ДОЛЯ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Мужык ГОРКАЯ ДОЛЯ
Аўтар: Якуб Колас
1909
На адзіноце


ГОРКАЯ ДОЛЯ

З нашым шчасьцем-доляй
Выйсьці ў людзі брыдка...
А бадай ты спрахла,
Гэтакая жытка!

Засадзілі ў клетку,
Волю адабралі,
Вобраз чалавечы
Ў гразь яны ўтапталі.

Лічыш дні і тыдні -
Горка ты, няволя!
А каб ты прапала,
Гэтакая доля!

І марнееш сам ты,
Траціш марна годы,
Хочацца прастору,
Хочацца свабоды.

Эх, жыцьцё, жыцьцё ты!
Ночка ты, нянасьце!
А каб ты-ж згарэла,
Гэтакае шчасьце!

Але пачакайце,
Помніце, псякосьці!
Эх, прыпомнім крыўды
Мы вам, ягамосьці!

1909 г.