Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ГАЙ
Jump to navigation
Jump to search
← Дарога | ГАЙ Аўтар: Якуб Колас 1916 |
Восень у гаю → |
ГАЙ
Люба ўспомніць гай зялёны,
Сосан пышныя кароны,
Гурт прыўдалых іх камлёў,
Дзе так ціха, так прывольна,
Дзе і сам жывеш супольна
З жыцьцем хвояў і дубоў,
Што стаяць тут з даўніх часаў
І на хвоі зораць ласа,
бы на красачак-дзяўчат.
Я хадзіў адзін, маўклівы,
Ды вясёлы, ды шчасьлівы,
Думкі думаліся ў лад.
Эх, ты, гай! Ня раз, бывала,
Тут душа адпачывала,
Сэрца цешылася... чым?
Толькі-ж хто пра гэта знае?
Ты да я, да маладая...
Хто? — пра тое памаўчым!
1916 г.