Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ВЯСНА 2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Мяцеліца ВЯСНА
Аўтар: Якуб Колас
1910
Маёй вясне


ВЯСНА

Вясна, вясна
Жаданая!
Ты прыдзеш зноў,
Ты вернешся!

Вясёлы сьпеў,
Прыветлівы
Вады ў руч’ёх
Пачуецца.

Ачнецца гай
І з песьнямі
Ў зялёны ліст
Адзенецца.

Напоўніць лес
Птушыны сьвіст,
Травою луг
Адзенецца.

А з полудня
З маланкаю
Хмурыначка
Націсьнецца.

І першы гром,
Як музыка,
Таемна так
Пракоціцца.

Зямелька ўся
Ўскалышацца,
Дажджом яна
Абмыецца.

Ў прыродзе ўсё
Народзіцца,
І моладасьць
Ёй вернецца.

Ды толькі мне
Ня вернешся,
Ня вернешся
Ты, моладасьць!

Вясна, вяса
Жаданая!
Ты вернешся,
Ты вернешся!

1910 г.