Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ВОСЕНЬ У ГАЮ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гай ВОСЕНЬ У ГАЮ
Аўтар: Якуб Колас
1916
Прайшлі незваротна дзянькі веснавыя...


ВОСЕНЬ У ГАЮ

Гай заціх, бы зачарован,
Шум і сьпеў яго пахован,
Гай смуткуе і маўчыць,

Бы душа ў часы зьмярканьня;
Толькі песьняй пахаваньня
Вецер нудна прашуміць,

А лісьцё паміж камлямі
Пажаўцелымі раямі
Заснуецца, задрыжыць

І на дол на памяртвелы
Так пакорна, так нясьмела
З ціхім шолахам ляціць...

Сумна ў гаю і маркотна,
Толькі лісьцечка гаротна
Штось журботнае гудзе.

З гэтай мовай ападаньня
Песьню хмурага зьмярканьня
Думка чуткая вядзе.

1916 г.