Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ВЕЦЕР

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
УСХОД СОНЦА ВЕЦЕР
Аўтар: Якуб Колас
1908
ДУМКІ


ВЕЦЕР

Ой, ты, вецер неспакойны!
Дзьмеш ты бяз устанку,
Адну песьню нам сьпяваеш,
Адну баеш байку.

То заплачаш сіратою
Над убогай хатай,
То застогнеш, як пад нівай
Селянін-араты,

То засьвішчаш за вугламі,
Жалем разальлешся,
То сярдзіта ў дзьверы стукнеш,
Злосна засьмяешся…

Ой, ты, вецер неспакойны,
Ты мой брат па долі!
Раскідаем сьмех і сьлёзы
Мы у чыстым полі.

1908 г.