Юбіляру (Александровіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Юбіляру
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1925
Крыніца: Маладняк – Янку Купалу : да 20-гадовага юбілею (15.05.1905 – 15.05.1925) : [зб.]. – Менск [Мінск], 1925. – С. 57–58.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Юбіляру


Бывае так:
і сонца карагодзіць
і пералівы птушак абвіваюць нас.
І як звычайна – дым
звычайнай хваляй бродзіць,
і сьпевам маладым
як-бы пяе вясна.

А сумнае наўкола шапаценьне,
зялёны гоман, як паднявольны шэпт.
І толькі ў горадзе у родным сутарэньні
рабочы думае ўзарваць-зьмяніці сьвет.
І ўсё-ж сумнае наўкола шапаценьне,
зялёны гоман, як паднявольны шэпт.
І ў гэтых шэптах – думкі вызваленьня –
ісьці “да сонца, зор”, як заклікаў поэт.
Але… ці варта ўспамінаць –
мінулае і сёньня я угледжу…
Эх, вясна, крывавая вясна…
Церпіш, родная мая ты, Белавежа…

* * *


А ты сьпявай, гульлівая жалейка,
Гусьляр, званчэй пра вольнасьць заіграй!
Сваю ты песьню родную далей кінь! –
Твае песьні пяе твой край.

15/V – 25 г.