Эх, вы думкі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Эх, вы думкі...)
Эх, вы думкі…
Аўтар: Рыгор Суніца
1926
Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25644-1.pdf

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Эх вы, думкі золатазвонныя,
Эх ды стромені бяздонныя,
Век крынічыць у вас моладасць,
Неўміручая, разгонная.
Вы, бы шыр-палі бязмежныя,
Нібы моры безбярэжныя.
У вас сіла — сіла волата,
Усё ў свеце вам падлежнае.
Вы й гарача-санцавейныя,
І віхурыста-завейныя.
Б’еце вы па часу молатам, —
Іскры ў свет лятуць надзейныя.