Эпітафія (Мінкін)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Эпітафія
Аўтар: Алег Мінкін
Крыніца: https://nn.by/?c=ar&i=203843



Навошта гэтак ты хварэў на вершы,
Ня спаў начмі, трымцеў, занепадаў,
Сягаў у сьвет, жахліва-нетутэйшы,
А тут сам пра сябе зусім ня дбаў?

Няўжо, каб пры размове двух эстэтаў
Адзін, з пасьмешкай, у другога запытаў:
— А Хведар Ніцка… Ведаеш, хто гэта?
— Так, быў такі. Здаецца… вершыкі складаў!