Перайсці да зместу

Штурм (1930)/Вершы/Зьняволенай жанчыне Захаду

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маланьня Зьняволенай жанчыне Захаду
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Украіне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зьняволенай жанчыне Захаду.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗЬНЯВОЛЕНАЙ ЖАНЧЫНЕ ЗАХАДУ

Даволі гнуцца сьпінам!
Мы гневу кліч расьсеем, —
Работніцы Бэрліну,
Жанчыны Нью-Джэрсэя[1].

Ці-ж не адзіным лёсам
З братамі і бацькамі
Жыцьця спаялі плёсы
І кінулі аб камень?

На сьпіцах трыкотажу,
У завадзкой лагчыне…
О, праца!
Колькі важыць
Адна сьляза жанчыны?!

За бытавою шыльдай
Гараць старыя раны…
Туманныя Шэфільды
І жоўты фон Ірана…[2]

Капіталіста рукі
Гатовы правіць трызну.
І закіпае грукат
І хоча хваляй пырснуць.

Па цытадэлі цэлься,
Па злога ўціску залях, —
Капальніцы з Уэльсу,
Пастушкі з Трансвааля![3]

Яно ўзыйдзе,
збавеньне,
І цьвёрдым крокам стане —
У раззлаванай пене
Зьмятаючых паўстаньняў!

І роўная між роўных,
Работніца сусьвету
Закрочыць, бязумоўна,
Да ясназорых мэтаў!


  1. Англія.
  2. Пэрсія.
  3. Ангельскі домініён у Афрыцы.