Што такое «Артсана» арабскіх пісьменьнікаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Першыя беларускія слоўнікі Што такое „Артсана“ арабскіх пісьменьнікаў
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 49
Волаты-Анты

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Што такое „Артсана“ арабскіх пісьменьнікаў. У арабскіх географаў IX—X ст. упамінаецца аб дзяржаве і паўночным горадзе усходных славянаў, якія, паводле іх, мелі тры свае цэнтры: Слаба, ці Слава, Куяба і Артса. Пісьменьнік Хаўкаль кажа: Арта (паводле другіх—Артса, Артсана, Артсанія) ляжыць між Хазаранам (Хазарыяй) і Вялікім Баўгарам (Вялікай Баўгарыяй, якая істнавала на Волзе), што, зара на поўнач за Румам (Візантіяй), але другі араб, Іздры, бліжэй азначае палажэньне Артсаніі: „трэйці народ называецца Артсанія, а цар іх жыве у горадзе Атсан) гэта прыгожае места разкінута на недаступнай гарэ; яно ляжыць між Славаю (Ноўгарадам Вялік.) і Куябаю (Кіевам), ад Куябы да Артсана 4 дні дарогі (ведама-ж чоўнамі або на конях), а ад Артсана да Славы 4 дні. Гэта дало повад некаторым гісторыкам у Артсаніі бачыць Смаленск. Іншыя выводзілі „Арта“ ад Мардвінскага племя Ерзь. Ці не далёка прасьцей і праўдападобней зраўняць перакручанае Арабамі—Артса з цяперашняй Аршой, Воршай або Оршай? Тым больш, што найменьне Арша самае праўднае, як выводнае ад „аржа“, балотная руда, чым багаты яе ваколіцы; істнаваньне-ж ў яе ваколіцах чысьленных капцоў, і другіх сьлядоў старадаўнага жыцьця, даюць права думаць, што тут істнаваў калісьці вялікі дзяржаўны ці плямянны цэнтр.

О. У.