Што старыя за вар’яты…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Што старыя за вар’яты…
Верш
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/54123


Што старыя за вар’яты:
Мелюць без прычыны,
Быццам час свой марна трацім
Мы каля дзяўчыны.

І ўсё пхнуць нас да работы,
Хоць таго не знаюць,
Што да працы я ахвоты
Без дзяўчат не маю!

З любай стрэнуся, бывае,
Прыгарну к сабе я,
Сэрца радасцю палае,
Галава яснее.

Жыць тады, сябры, ахвота,
Хораша наўкола,
Мігам робіцца работа
З песняю вясёлай!

Дык мяліце ж без прычыны
Вы, старыя людзі —
Вас паслухаем тады мы,
Як дзядамі будзем!