Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/V/Наша песьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьняру-беларусу Наша песьня
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
⁂ „Падсякайце тое дрэва“…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наша песня (Купала)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Наша песьня.

Зазьвіні ты, як звон, і удар, як пярун,
Песьня наша, як воля, магучая!
Хай крыўдзіцель дрыжыць, як падбіты каршун,
Хай нясуцца ў сьвет рэхі грымучыя.

Хоць нуды ў табе шмат, вылівана сьлязьмі,
Дума-песьня няхітра складаная,
Але нашая ты; недруг, спробуй вазьмі!..
Ты ня можаш быць, песьня, скаванаю.

Як на небе зара ці як думка ў душы,
Ня скуешся няволі ты путамі:
Ты, як той салавей, зазьвініш і ў глушы,
Запяешся людзьмі і закутымі.

Пей-жа, песьня, дзень, ноч, песьня родная нам,
Апявай жыцьцё наша праклятае,
І зайграй ты па сэрцу хоць раз бедакам,
Наўчы, як найці шчасьце багатае.

Зазьвіні ты, як звон, і удар, як пярун,
Песьня наша, як воля, магучая!
Хай крыўдзіцель дрыжыць, як падбіты каршун,
Хай нясуцца ў сьвет рэхі грымучыя!..