Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/IV/Хто ты гэткі?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Белы стрэхі“… Хто ты гэткі?
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
Ці-ж гэта многа?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хто ты гэткі?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хто ты гэткі?

Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
Якой долі?
— Хлеба, солі.
А што болей?
— Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
— Ў сваей вёсцы.
Дзе хрысьціўся?
— Пры дарожцы.
Чым асьвенчан?
— Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
— Ня быць скотам…