Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/IV/Песьня сіроткі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ „Праз што плачаш, мужычок?“.. Песьня сіроткі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
Былі ў бацькі тры сыны…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песня сіроткі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Праз што плачаш, мужычок?
— Праз людзей і неба.
Чаго хочаш, мужычок?
— Трохі солі, хлеба.
Калі шчасьліў, мужычок?
— Як водкі нап’юся.
Калі грозен, мужычок?
— Як з жонкаю б’юся.
Праз каго сыт, мужычок?
— Праз свой труд і сілу.
А ня ў крыўдзе калі ты?
— Як лягу ў магілу.