Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/IV/З песень безьзямельнага/Дзе мой дом…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Ой, скажы ты, беззямельнік“… „Дзе мой дом“…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
Ужо днее…
Іншыя публікацыі гэтага твора: З песень беззямельнага

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




7.

Дзе мой дом, дзе ты хата мая,
Дзе загон хлебадайнай зямлі?
Сам — з бядой, ні жыцьця, ні пуцьця!
Знай, гаруй ды магілку хвалі.
Дзень і ноч нада мной, сіратой,
Стогне, сьцелецца стада хмурын,
Дзень і ноч то сьлязой, то крывёй
Сьцежку росіш адзін, сам адзін!
З года ў год злыдні з кута ў куток
Пруць у сьвет, сьвету знаць не даюць;
Як вятрышчы сарваны лісток,
Падхапілі нясуць і нясуць.
Знай, нясуць, вось скруцілі, згнялі,
А ўсё пруць, усё ў сьвет, на той сьвет;
Вось і звон, шмат званоў… Загулі…
Бач, труна, пры труне адзін дзед.
Жыў, ня жыў, шчасьця знаў, не зазнаў,
Палажылі ў дамоўку, ляжы!
Дайце-ж камень на грудзь, каб ня ўстаў
Безьзямельнік, гаротнік сьляпы!..