Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/IV/Аб мужыцкай долі/За сахой бараной…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Сагнуўшы плечы ў крук“… „За сахой бараной“…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
„Як выйду за хату“…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Аб мужыцкай долі (Дайце скрыпку мне маю…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4.

За сахой, бараной,
За сярпом і касой
З дня на дзень, з году ў год
Сьлёзы, пот лье народ,
А за гэта за ўсё
Што-ж дабыў за жыцьцё?
Гэй, го-го! Гэй, го-го!
Мы жывём і пяём,
Хлеб наш людзі ядуць,
Мы-ж мякіну жуём!..

3 тапаром і пілой
Маразянай зімой
З дня на дзень, з году ў год
Шуркі ставіць народ,
А за гэта за ўсё
Што-ж дабыў за жыцьцё?
Гэй, го-го! Гэй, го-го!
Мы жывём і пяём,
Аграваем другіх,
Самі холад клянём!..

На палац, на пакой
На сьпіне на худой
3 дня на дзень, з году ў год
Бэлькі носіць народ,
А за гэта за ўсё
Што здабыў за жыцьцё?
Гэй, го-го! Гэй, го-го!
Мы жывём і пяём,
Домы ставім людзям,
Самі мром пад вуглом!..