Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/II/Хохлік

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ў вечным боры… Хохлік
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
Чорны Бог
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хохлік (Купала)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хохлік.

Як зайграе ў лесе хохлік, —
Замірае песень воклік;
Як зачэпе мох і лозы, —
Аджываюць сьмех і сьлёзы…

Ў цёмным яры скачуць чары,
Кветка чахне на папары,
Лісьць трасецца на асіне,
Вогнік блукаецца сіні.

Барадой Лясун ківае,
Шалы нетрай спавівае;
Ваўкалак за дамавінай
Выпаўзае на пуціну.

Ад загона да загона
Хохлік царскаю каронай
Карануе у сусьветы
Сухалесы, пустацьветы.

Хохлік грае, ведзьма скача,
Ноч сьмяецца, сонца плача,
Толькі песень ня чуваці
На стаптанай сенажаці.