Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/II/Сельскія могілкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Рэчка Сельскія могілкі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
Явар і каліна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сельскія могілкі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сельскія могілкі.

Люблю я могілкі з каплічкай,
Прысельле насыпаў і пліт,
Дзе крыж і страша і галубе,
Слязой дзе кожын дол абмыт.
Сваё дзе Радаўніца сьвята
Сьпяшыць у год абходзіць раз, —
Сялян склікаючы сямейку,
Спраўляе з сьветам тым папас.
Жывыя душ успамінаюць
Сваей успанае радні,
Над імі жаляцца галінкі,
Нясуць былыя думцы дні…
Агул жыцьця ўсяго абыймеш,
Друзы пагод і непагод,
Зямлю і неба ў рукі возьмеш, —
І ў гэты край зьляціць паглёд.
І як-жа міл дзірванчык цішы,
Спакою дзіўнага узгор,
Дзе не чапіў сялянства пушчы
Навейшай мудрасьці тапор!..