Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/II/Мой край

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Па межах родных… Мой край
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
Над Нёманам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мой край (Купала)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мой край.

Ляжаць твае гоні-загоны
Сто-мільна на сьвеце на белым,
І жаляцца руняй зялёнай,
І коласам жаляцца сьпелым.
Лес-ноч гаманіста, шумліва
З мінуўшчыны казкі складае
І шле іх далёка па нівах,
Плакуча, ад краю да краю…
Паводкаю коцяцца воды
Руч’ёу паміж долаў і гораў,
У фалях пагодай-нягодай
Купаючы нівы-разоры.
Спавітыя плесьняю вёскі
Між пустак заселі бясьсільна,
Ўтуліўшыся ў цені бярозкі
На вечным кургане бадыльным.
А люд?.. Ён сагнуўшыся ходзе
Пад ношкай знямогі-пакуты
І, роячы сны а свабодзе,
З дня ў дзень сам сабе куе путы.
Так сьпіш, так жывеш мімаходам,
Мой край, як сьцяпная магіла,
З сваім незавідным народам,
З патухшай і славай, і сілай.