Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/II/Лес

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзьве таполі Лес
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
Бор
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лес (Купала)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лес.

Ці знаеш ты, дзяцюк нядбалы,
І ты, дзяўчынка дарагая,
Лес гэты цёмны, лес падгалы,
Што з веку ў век нам байкі бае?
Цікавым вокам і душою
Шмат пераняць чаго там можна,
Як там усё само сабою
Жыве паважна, асьцярожна.
Там зьвер туды-сюды шнуруе,
На ветцы птушка там трасецца,
Там хвойка з хвойкаю талкуе,
Як дзе кума з кумой на рэчцы.
Зімой сапе сьцюдзёнай думай,
Улетку песьнямі уп’ешся,
А ў восень там, ах шумы, шумы,
Ня чуй — сьлязою абліешся!
Няхай-жа сьвісьне ў ім сякера:
Застогне бедны ён, застогне…
О пушча, цёмная няўмеру,
Чыя душа з табой ня дрогне?!