Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/II/З асеньніх напеваў/Сьцелюцца цэлы дзень росы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Кончыцца лета гарачае“… „Сьцелюцца цэлы дзень росы“
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
„Змоўклі лісьцястыя шэлесты“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




2.

Сьцелюцца цэлы дзень росы,
Вечны цень сьпіць на зямлі,
Бледныя сонцавы косы
Выглянуць рэдка калі.
Здаля даносяцца шумы,
Ў коміне шумы пяюць;
Ціснуцца буднія думы,
Сноў забыцьця не даюць.
Нейкая эводная сіла
З выглядам вечна старым
Вабіць здалёку магілай,
Крыжам міргае сваім.