Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/II/Запушчаны палац

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ноч за ночкай… Запушчаны палац
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
Палац
Іншыя публікацыі гэтага твора: Запушчаны палац

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Запушчаны палац.

Твой кволы валадар, забыўшыся навук
Вялічыны Зыгмунтавай і лет цярпеньня,
„Разьдзел“ узаканяе ў загранічным цені
І ліча, колькі дома кінуў хвоек штук…

А дома, роскашы і працы многіх рук,
Папас магнацкіх перацьвіўшых пакаленьняў,
Стаіш, — і цэгла валіцца з гнілых скляпеньняў,
І ў шчэліне гняздо ўе ўслужлівы павук.

Жывёлу гоне ў парк галодны „сэрвітут“,
Ля сьцен цянюе забабон ад лета ў лета:
Нячысьцік з ведзьмамі гуляе ў пустцы гэтай.

Так зьністажэньне ў кожын гзымс паўзе і кут
І зубы скаліць: „Моц мая і права тут!
На ўход жыцьця сюды ўжо я кладу тут Veto.“