Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/I/Дзе ты, шчасьце маё?..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шлях мой… Дзе ты, шчасьце маё?..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
Гора нядольнае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе ты, шчасце маё?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзе ты, шчасьце маё?..

Дзе ты, шчасьце маё, дзе ты, сьветлая доля?
За што сэрца гняце жалю дзікая змора?..
Выйду цёмнай парой гэт за вёску на поле,
І падслухаю сьціха, што ночка гавора.

Можа гоман пачую, што жаль і трывогу
Песьняй радасьці зглуша і ўсьпіць назаўсёды,
Можа ўскажа няшчаснану к долі дарогу
І разгоне ў душы цемнаты, непагоды.

Га! нічога ня чуць, толькі неяк, здаецца,
Жудка вые, гудзіць сівер з поўначы зімны,
Толькі шум баравы з цёмнай далі нясецца
І пяе у душы пахаронныя гымны.