Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1923)/I/Гора нядольнае

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзе ты, шчасьце маё?.. Гора нядольнае
Верш
Аўтар: Янка Купала
1923 год
У чужой старане
Іншыя публікацыі гэтага твора: Легла на сэрцы гора нядольнае…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гора нядольнае.

Легла на сэрцы гора нядольнае,
Легла і мучыць, гняце,
Ў думках замёрла жа̀льба нявольная,
Боль неспажыты цьвіце.

Дзе я ні кінуся, з песьняй ні вылету, —
Выхаду, сьцежкі няма…
Лёдам гасьцінец мой выбіты, выліты,
Лёд — як магіла сама.