Шляхам жыцьця (1913)/V/З мінуўшых дзён

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дудар З мінуўшых дзён
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Памяці Вінцука Марцінкевіча
Іншыя публікацыі гэтага твора: З мінуўшых дзён.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З мінуўшых дзён.

«Нашай Ніве» ў дзень яе
трохлетняй гадаўшчыны.

Перайшло, мінула,
Што калісь жыло,
Ў курганох заснула,
Зельлем зарасло.
Пад магіл навалай
Дрэме Русь, Літва—
За тэй тая с хвалай
Легла галава.
Не гудзе ў павазе
Голас вечэвы,
Не шукаюць князі
Славы і бітвы.
Войска Усеслава
Не ідзе ў паход
На той бой крывавы
За свой край, народ.
Сьцены і запоры
Полачан, Мінчан
Леглі у разоры
Зможэных палян.
Ні сьвятых дуброваў,
Зніч пайшоў з вадой;
Загасьціў лад новы,
Ды ня той, ня свой.
Так прайшло, мінула,
Што калісь жыло,
Ў курганох заснула,
Зельлем зарасло.