Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ЧЫГУНКА

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Жытні колас ЧЫГУНКА
Аўтар: Якуб Колас
1908
Наша сяло


ЧЫГУНКА

Ў два рады, між палёў
Роўна рэйкі ляглі,
Рэжуць нетры лясоў,
Точаць грудзі зямлі.

Дзе стралою ляцяць,
А дзе дужкай бягуць,
Цераз горы і гладзь,
Сьмела рэчкі сякуць.

Эх, і быстры-ж той гон!
Толькі пыхкае дым.
За вагонам вагон
Мчыцца зьмеем ліхім.

Мчыцца ў ночку і ў дзень,
Толькі поле дрыжыць.
Так ні конь, ні алень,
Ні арол не ляціць.

1908 г.