Чала я не хіліў прад сілай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Чала я не хіліў прад сілай
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
Крыніца: Расстраляная літаратура, 2008


Чала я не хіліў прад сілай
і не качаўся полазам у порсці,
клумлівай і тупой таўпе
не біў паклонаў я,
пратораны дарожкі
з пагардай абмінаў,
ламаючы шчырэц навіны.
Вось гэта ўсе мае грахі,
вось гэта ўсё, у чым я вінны!..

(1924)