Хрыстовы Золак (1927)/Мы ідзем

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Надзейцесь браты! Мы ідзем
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Янцы Купале

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXXII. МЫ ІДЗЁМ
(На Ротгауза)

Мы толькі што выйшлі—а выйшлі з зямлі—
Жывую душу атрымаўшы,
Й Хрыстос нас вядзе—за Ім мы пайшлі—
Яму-жа, Яго ўсё, аддаўшы.

Яго Гаспадарства Спакою знаходзім—
І вечнае тут-жа жыцьцё.
Мы толькі што выйшлі—дый тут адыходзім,
Пры сьвеце Хрыста у быцьцё.

Пінск. 15 траўня 1923 г.