Хрыстовы Золак (1927)/Мой хрэст

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хрыстовы Золак Мой хрэст
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Мая вера

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОЙ ХРЭСТ.

Бог сьвяты мяне стварыў,
Між людзямі пасяліў,
І сьвятога Духа ўліў,
Каб я Праўду палюбіў.
Духам Бог мяне дарыў,
Каб Хрысту я другам быў,
Каб Яго людзёў бадрыў—
Шчасьцю вечнаму вучыў.

Старобін-Пінск. 1919-1923 г.