Хрыстовы Золак (1927)/Дайце!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Многа думак пераходзіць Дайце!
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Бацьку

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XII. ДАЙЦЕ!

Дайце мне лекаў ад суму,
Дайце мне ўсё перажыць!
Дайце зьлячыць маю думу,
Дайце цярпеньнем зьлячыць!

Дума мая непанятная,
Што ты гняцеш мяне часта?
Ў сэрцы засела заўзятная,
Й мучыш мяне, быццам трасца?

Кіішча. 11 ліпня 1921 г.