Хрыстовы Золак (1927)/Гэй, гэй!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Суседу Гэй, гэй!
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Пакрыўджаным

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXIX. ГЭЙ, ГЭЙ!

Не адзін толькі я тут праходжу жыцьцё,
Весяліўшысь душой:
Там, далёка адсюль, і бацькоў пачуцьцё
Жыве роўна са мной.

Весялюся душой, бо Хрыстом я жыву,
Дый бацькі ім жывуць—
Маем радасьць адну: за Жыцьцём я іду,
Дый яны-ж туды йдуць.

Пінск. 7 сьнежня 1922 г.