Хрыстовы Золак (1927)/Бацьку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дайце! Бацьку
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Злосна вецер завывае

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XIII. Бацьку.

Як маці цябе арадзіла,
Ты—скора астаўся адзін;
Ты бачыў яе дзе магіла
Ды плакаў па ей ты адзін.

І рос ты бяз хлеба-вады,
Хоць з бацькам, але-ж ты адзін;
І вырас сярод тэй бяды —
Далей ты гаруеш адзін.

Вось сына сабе ўзгадаваў,
Ты думаў, ня будзеш адзін,
Ды вораг яго адагнаў —
І ўзноў ты астаўся адзін.

Цяпер-жа страдаеш у горы,
Бяз сына, страдаеш адзін;
А сын твой пайшоў аж па долю,
Каб ты не страдаў больш адзін.

Але, ўсё-ж-такі, ты страдаеш,
Гэт роўна, бяз сына адзін,
І сумна яго ты чакаеш,
Чакаеш, мой бацька, адзін!

Рахавічы. 15 жніўня 1921 г.