Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Я. Чачот/Ай ей, які ён добры гаспадар!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Покуль сонца ўзыдзе… Ай ей, які ён добры гаспадар!
Верш
Аўтар: Ян Чачот
1922 год
Каб у карчме не сядзеў…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ай ей, які ён добры гаспадар!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АЙ ЕЙ, ЯКІ ЕН ДОБРЫ ГАСПАДАР!

Ай ей, які ён добры гаспадар!
Восень ўжо прышла, не арат папар;
А ён у карчме сядзіць,
Упіўся, на лаўцы сьпіць.

Ай ей, які ён добры гаспадар!
Дома, на дварэ крык, і плач, і свар;
А ён з паленам ў руцэ
Таго, сяго глуміць, б’е.

Ай ей, які ён добры гаспадар!
Да карчмы занёс увесь Божы дар!
А у хаце голад, ліха,
Толькі, як пашоў, то ціха.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.