Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/З тэстамэнту В. Загароўскага
← Т. Еўлашэўскі | З тэстамэнту В. Загароўскага Тэстамэнт Аўтар: Васіль Загароўскі 1922 год |
„Прамова“ І. Мялешкі → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тэстамэнт Васіля Загароўскага. |
З тэстамэнту Васіля Загароўскага.
(1577 г.).
З нараканьнямі Васіля Цяпінскага на адсутнасьць добрых беларускіх школ і ўпадак дзеля таго асьветы і любові вышэйшых станаў да роднае мовы, а таксама з ведамасьцямі з „Дняўніка“ Тодара Еўлашэўскага аб адукацыі дробнай шляхты — трэба дзеля зразуменьня справы параўнаваць, як глядзелі ў 16-ым веку на адукацыю сваіх дзяцей прадстаўнікі вялікай беларускай шляхты. Паважна ўзіраючыся на патрэбу адукацыі для свайго стану, яны, пры ўсёй цьвёрдасьці ў роднай мове і рэлігіі, аддавалі дзяцей у езуіцкія школы.
Васіль Загароўскі, кашталян Брацлаўскі, у сваім перадсьмертным наказе, цікаўным і з боку мовы, пісаў у 1577 годзе так:
«… А колі ім’ (яго дзяцём) Бог’ мілосердный даст’ в’ своем’ языку руском’, в’ пісме светом’ науку досконалую, …тогды мает’ ее мілость пані дядіна моя, бакаляра статечного, который бы іх’ наукі Латінскаго пісма добре учіті мог’, ім’ з’еднавші (да іх узяўшы), в’ дому моем’ велеть учіть. А кгды (калі) вже в’ науце той доб’рые початкі в’ себе меті будут’, мает’ іх ее мілость… до Віл’ні к езуітом’, бо там’ фалят’ детям’ добрую науку…, до наукі даті, которое абыся (каб), до дому не пріежчаючі, ані в’ нем бываючі, еслі Бог’ даст’, сем’ лет’, або і больш уставічне і піл’не учілі…, также, абы пісма своего Руского і мовенья Рускімі словы і обычаев’ цнотлівых і покорных Рускіх не забачалі (не забываліся), а наболей веры своее, до которое іх Бог’ везвал’ і в’ ней на сесь (гэты) свет створіл’, і набоженства в’ церквах’ нашіх’, Греческому Закону належного і порядне постановленого, ніколі, аж до смерті своее, не отпускалі, … а ересі всякое, як одное трутізны душевное і телесное, пілне ся выстерегалі і от’ нее ся отгребалі».
Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.