Хоць я бедны, хоць я гол…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хоць я бедны, хоць я гол…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хоць я бедны, хоць я гол,
Рабіў я за татку стол;
Ды больш жа се я упіў,
Як да Бога се маліў.

Цяпер галоўка баліць,
Ой, не буду ж водкі піць.
Ты, Божухна, мне даруй,
Ты, ойчанька, не бядуй.

Цяпер твой сынок пазнаў,
Як ён цябе памінаў;
Перад Богам зрабіў грэх,
Перад людзьмі зрабіў смех.

Ой, папраўлюся ж я вам,
На мшу толькі ксяндзу дам,
Сам ціха се памалю,
Слёзы з вочак абатру.