Хоць даўно ўжо я выбраўся з вёскі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хоць даўно ўжо я выбраўся с вёскі
Верш
Аўтар: Валеры Маракоў
1925
Крыніца: Прафесіянальны рух Беларусі. — 1925. — №12

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 * * *
Хоць даўно ўжо я выбраўся з вёскi,
Роднай песнi ж яшчэ не забыў;
Песні поля курчавых палосак...
Мне ўспамiну аб iх не пазбыць.

Хоць сягоння я ў Менску мурую
Сцены новых будынкаў жыцця,
Але песнямi часта жартую
I не бачу, што днi ўдаль ляцяць...

Ды не сцiхнуць машынамi шастаць...
Груды новага ймчыць кожны год...
То дарма, што мне толькi семнаццаць,
Але з днямi i я — ў карагод.

А i праўда... ў гранiтным прасторы
Падружыў я з чумазай братвой.
Нездарма ж ў гулкавулiчны горад
Мяне лёс ў дзень лiпнёвы прывёў...