У стоптаным жыце
У стоптаным жыце Аўтар: Мікола Сурначоў 1941 (Усходні фронт) Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25644-1.pdf |
Ніколі не ехаць
Хлапцу маладому
Да роднага гаю,
Да блізкага дому.
Над ім асыпаюцца
Слуцкія краскі,
Абсмалены колас
Схіліўся да каскі.
Ляжыць ён, як віцязь,
У стоптаным жыце.
Маці спаткаеце —
Ёй не кажыце...